Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
2 красавіка 2020

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 красавіка зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2020 года нумар 188, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $52 за 1 т (раней - $66,9). Пошліна на прамагонны бензін зніжана з $36,7 да $28,6 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $20 да $15,6 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 сакавіка. Тады яны таксама былі зніжаны.