Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларускія аграрыі нарыхтавалі амаль 4,5 млн т сенажу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 17 чэрвеня, у Брэсцкай вобласці першы ўкос праведзены на 96,4 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 30,7 працэнта, Гомельскай - 70,8 працэнта, Гродзенскай - 67,3 працэнта, Мінскай - 77,5 працэнта, Магілёўскай - 59,8 працэнта.
Травы ўбраны з 754,9 тыс. га, што складае 83,2 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 82,2 тыс. т сена (8,6 працэнта да плана), 4468 тыс. т сенажу (33,3 працэнта) і 222,6 тыс. т сіласу (1,17 працэнта).
Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў. Да гэтага часу нарыхтавана 14 працэнтаў ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,8 млн т, сенажу - 13,2 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку - 1 млн т), сена - 955,2 тыс. т.