Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларускія аграрыі правялі сяўбу агароднінных культур на больш як 22 працэнтах плошчы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 28 красавіка, раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у краіне пасеялі на плошчы 553,6 тыс. га - гэта 85,9 працэнта ад запланаванага аб'ёму. У Віцебскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 77,5 працэнта плошчы, у Мінскай - на 96,1 працэнта, а ў Магілёўскай - на 36,9 працэнта. У Брэсцкай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях сяўба ўжо завершана.
У цэлым яравая сяўба ў Беларусі праведзена на плошчы 787,6 тыс. га, што складае 35,5 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці пасеяна ўжо 49 працэнтаў ад запланаванага аб'ёму, Віцебскай - 32,2 працэнта, Гомельскай - 29,8 працэнта, Гродзенскай - 52,8 працэнта, Мінскай - 33,6 працэнта і ў Магілёўскай - 15,1 працэнта ад плана. Сяўба яравога рапсу ўжо выканана на плошчы 14,8 тыс. га, або 44,8 працэнта да плана, лёну - 19 тыс. га, або 38,2 працэнта, цукровых буракоў - 49,5 тыс. га, або 50,3 працэнта, і аднагадовых траў - 74,2 тыс. га, або 27,8 працэнта. Агароднінныя культуры пасадзілі на плошчы 1,39 тыс. га - гэта 22,4 працэнта ад плана, бульбу высадзілі на 1,78 тыс. га, што складае 8,64 працэнта ад запланаванага аб'ёму. Кукуруза пасеяна на плошчы 71,5 тыс. га, або 6,75 працэнта ад плана.
Глебу пад сяўбу яравых культур падрыхтавалі на 1055,9 тыс. га (47,5 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 2221,9 тыс. га.