Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Візітная картка горада
Візітная картка горада
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
26 ліпеня 2024

Беларускія аграрыі з улікам рапсу намалацілі больш за 4,2 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі з улікам рапсу намалацілі больш за 4,2 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 26 ліпеня сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 4,279 млн т, з іх - 3,28 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 999 тыс. т азімага рапсу. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага рапсу.

У агульную скарбонку з улікам рапсу сабралі: Мінская вобласць - 1,0802 млн т, Брэсцкая - 1,061 млн т, Гродзенская - 981 тыс. т, Гомельская - 470 тыс. т, Магілёўская - 421 тыс. т, Віцебская - 265,7 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень - 72 працэнты ад плана, азімае жыта - 56 працэнтаў, пшаніца - 40,7 працэнта, трыцікале - 31,6 працэнта, зернебабовыя - 26,3 працэнта, авёс - 28,1 працэнта. Уборка азімага ячменю завершана.

Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 28,2 тыс. га (63 працэнты плошчаў, якія падлягаюць уборцы).

Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 44,1 працэнта да скошаных плошчаў.

Разам з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3365,7 тыс. т кармавых адзінак (34,3 працэнта да плана).

Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,8 млн т арганічных угнаенняў, унесена 2,08 млн т.

БелТА