Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Белкаапсаюз на трэць павялічыў закупку яблыкаў у насельніцтва, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндэр.
"Цяпер актыўна ідзе нарыхтоўка яблыкаў для прамысловай перапрацоўкі і таварных сартоў для гандлёвай сеткі. Паводле даных на 7 кастрычніка, нарыхтоўчыя арганізацыі спажывецкай кааперацыі рэспублікі закупілі 39,4 тыс. т яблыкаў. Тэмп росту да аналагічнага перыяду 2019 года склаў 120 працэнтаў, у тым ліку ў насельніцтва - 36,6 тыс. т (тэмп росту - 133 працэнты)", - расказала Аксана Скіндэр.
Таварных яблыкаў у насельніцтва і сельгасвытворцаў закуплена 3,2 тыс. т, іх прадаюць у рознічнай сетцы, пры арганізацыі выязнога гандлю, а таксама на рынках.
"Сярэднядзённы аб'ём закупак яблыкаў цяпер складае 700-800 т. Найбольшы аб'ём нарыхтоўкі яблыкаў склаўся ў Магілёўскім аблспажыўсаюзе - 15,3 тыс. т", - растлумачыла прадстаўнік Белкаапсаюза.
Закупачныя цэны на апалыя яблыкі ў насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні 10-16 капеек за 1 кг (з улікам прыёмных цэн перапрацоўчых прадпрыемстваў) , на таварныя яблыкі - ад Br0,5 да Br1,5 за кг (зыходзячы з кан'юнктуры рынку, якасці, сорту, памеру, з улікам затрат па нарыхтоўцы, транспарціроўцы і рэалізацыі).
Амаль 92 працэнты нарыхтаваных яблыкаў рэалізуюцца перапрацоўчым прадпрыемствам рэспублікі і 8 працэнтаў - праз гандлёвую сетку, прадпрыемствы грамадскага харчавання, на рынках, кірмашах, пастаўляюцца на экспарт і іншым пакупнікам (дробны опт і г.д.).
"Для зручнасці людзей і максімальнага ахопу ўсіх населеных пунктаў да нарыхтовак прыцягнуты звыш 700 прыёманарыхтоўчых пунктаў, 4 тыс. магазінаў, размешчаных у сельскай мясцовасці. Працуюць 780 штатных нарыхтоўшчыкаў", - адзначыла Аксана Скіндэр.