Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Прадпрыемствы "Беллегпрама" ў першым паўгоддзі экспартавалі прадукцыю ў 51 краіну свету, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.
Вынікі работы прадпрыемстваў "Беллегпрама" ў першым паўгоддзі 2021 года падвялі сёння на савеце канцэрна.
За студзень-чэрвень выраблена прадукцыі на суму $326,1 млн, або 107,8 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Лідзіруючыя пазіцыі па росце займаюць дываны і дывановыя вырабы (144,1 працэнта), трыкатажныя (109,3 працэнта), гарсэтныя (155,4 працэнта) і панчошна-шкарпэтачныя вырабы (118,9 працэнта), а таксама абутак (103,4 працэнта).
Больш за 65 працэнтаў вырабленай прадукцыі экспартавана ў 51 краіну свету на суму $211,5 млн. Забяспечаны рост экспарту тавараў у 39 краін, у тым ліку ў Расію (123,6 працэнта), Украіну (123,8 працэнта), Літву (165,2 працэнта), Казахстан (105,2 працэнта), Эстонію (197,4 працэнта), ЗША (больш як у два разы), Італію (у 3,6 раза), Бельгію (144,3 працэнта), Кыргызстан (больш як у два разы) і інш. Сальда знешняга гандлю дадатнае на суму $96,5 млн. Новымі рынкамі збыту сталі Непал, Чылі, Уругвай і Швейцарыя.
Выручка і прыбытак ад рэалізацыі вырасла ў 1,3 раза, чысты прыбытак - у 2,7 раза, рост прадукцыйнасці працы склаў 27,2 працэнта і перасягнуў рост сярэднямесячнай заработнай платы на 9 працэнтаў.
У ходзе савета ўдзельнікі абмеркавалі шляхі вырашэння адной з самых хвалюючых праблем галіны - забеспячэнне кваліфікаванымі кадрамі. Кіраўнік "Беллегпрама" Таццяна Лугіна адзначыла: "Упэўнена, што сёння адным з самых дзейсных механізмаў прыцягнення маладых людзей на вытворчасць з'яўляецца мэтавая падрыхтоўка. Мы бачым, што і наймальнікі сталі больш актыўна працаваць у гэтым напрамку. Яшчэ адзін інструмент знаёмства з прафесіяй - працаўладкаванне моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў. У бягучым годзе ў рамках падпісанага з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі пагаднення мы павялічылі колькасць студатрадаў на прадпрыемствах да 200 чалавек. Работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана".
У канцэрн "Беллегпрам" уваходзяць 73 арганізацыі, 59 з якіх прамысловыя. Прампрадпрыемствы дзеляцца па галінах: тэкстыльная, швейная, трыкатажная і гарбарна-абутковая.