Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
З 1 лютага ў Беларусі павышаюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 лістапада 2024 года, павялічыцца на 2,2 працэнта і складзе Br447,64.
Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць па 30 красавіка 2025 года, гэта першы пераразлік БПМ у 2025 годзе.
У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.