Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі супраць грыпу прышчэплены больш як 3,1 млн чалавек, або 34,7 працэнта ад усяго насельніцтва краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Вакцынацыю ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 448,6 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 391,5 тыс., Гомельскай - больш за 433,7 тыс., Гродзенскай - больш за 313,4 тыс., Магілёўскай - больш за 353 тыс., Мінскай - больш 492,1 тыс. і Мінску - больш за 662,8 тыс.
Сярод тых, хто знаходзіцца ў групе высокай рызыкі, прышчэплены 68,5 працэнта ад колькасці гэтага кантынгенту.
Больш актыўна праводзіцца вакцынацыя медработнікаў і людзей з устаноў з кругласутачным знаходжаннем. Тут прафілактычныя прышчэпкі зрабілі 84,1 працэнта і 81,6 працэнта адпаведна. Таксама прышчэплены 53,2 працэнта работнікаў устаноў адукацыі і 49,3 працэнта навучэнцаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Вакцынуюцца работнікі бытавога абслугоўвання, гандлю і грамадскага харчавання, транспартных арганізацый, устаноў культуры і спорту (больш як 34 працэнты).