Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Больш за 10 млн электронных рэцэптаў выпісана ў Беларусі ў 2019 годзе, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік на падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У плане электроннай аховы здароўя найбольш развіта тэхналогія "Электронны рэцэпт", якая ўкаранёна ў 592 арганізацыях аховы здароўя. Да яе падключаны ўсе дзяржаўныя аптэчныя сеткі і больш як палавіна камерцыйных аптэк. Пры гэтым назіраецца дадатная дынаміка пры іх выпісцы: калі ў 2018 годзе гэта было крыху менш за 6,5 млн, то ў 2019-м - больш за 10 млн.
Да рэспубліканскай тэлемедыцынскай сістэмы падключана 255 арганізацый, праведзена амаль 30 тыс. кансультацый. Паводле слоў міністра, існуючы вопыт сведчыць аб тым, што яго трэба развіваць.
Перад рэгіёнамі ставіцца задача забяспечыць адпаведнасць усіх сістэм, якія ствараюцца на месцах, - і тэлемедыцынскага забеспячэння, і інфраструктуры - патрабаванням, каб да 2022 года стварыць нацыянальную сістэму электроннай аховы здароўя.
Як адзначыў Уладзімір Каранік, высокі ўзровень інфарматызацыі сістэмы аховы здароўя рэспублікі - залог дасягнення задаволенасці грамадзян якасцю медыцынскіх паслуг. Беларусь адна з краін Еўрапейскага рэгіёна, якая рэалізуе ўласную стратэгію развіцця электроннай аховы здароўя. "Фактычна мы першая галіна ў краіне, якая так сістэмна і кардынальна падышла да пытання інфарматызацыі з магчымасцю далейшай інтэграцыі ў агульную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму", - дадаў ён.