Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Больш за 2,1 млн т збожжа з улікам рапсу намалочана ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 18 ліпеня, у краіне сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 2,163 млн т, з іх - 1,475 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 688 тыс. т азімага рапсу.
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Брэсцкая вобласць сабрала 589,5 тыс. т, Мінская - 519 тыс. т, Гродзенская - 477,1 тыс. т, Гомельская - 289,1 тыс. т, Магілёўская - 200,3 тыс. т, Віцебская - 88,3 тыс. т.
Усе вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага ячменю.
Паралельна ідзе церабленне лёну. Выцераблена 16,5 тыс. га (36,9 працэнтаў плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 47,8 працэнта да скошаных плошчаў.
Нараўне з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,1864 млн т кармавых адзінак (32,5 працэнта да плана), што на 1 умоўную галаву жывёлы складае 10,59 ц кармавых адзінак (плюс 2,42 ц кармавых адзінак да ўзроўню 2023 года).
Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,4 млн т, унесена 1,89 млн т (14,7 працэнта).