Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Больш за 6 млн 645 тыс. беларускіх грамадзян атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 6 млн 547 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Цалкам вакцынаваны ў Брэсцкай вобласці больш за 905,6 тыс. чалавек, Віцебскай - больш за 803,4 тыс., Гомельскай - больш за 992,9 тыс., Гродзенскай - больш за 704,1 тыс., Магілёўскай - больш за 699,4 тыс., Мінскай - больш за 1 млн і Мінску - больш за 1,31 млн.
Каля 116 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.
Адну дозу вакцыны атрымалі больш за 240,5 тыс. дзяцей ва ўзросце 5-17 гадоў, з іх больш за 226,7 тыс. вакцынаваны цалкам.
Такім чынам, адну дозу вакцыны атрымалі 71,8 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўны курс вакцынацыі прайшлі 70,7 працэнта насельніцтва. Таксама праводзіцца бустарная вакцынацыя насельніцтва, яе прайшлі 80,7 працэнта.