Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
2 чэрвеня 2020

ЕБРР пашырыць у Беларусі крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу ў нацвалюце

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прадаставіць БНБ-Банку да Br10 млн для крэдытавання малых і сярэдніх прадпрыемстваў для барацьбы з наступствамі пандэміі COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕБРР.

"Прадастаўленне фінансавання ў мясцовай валюце абмяжуе рызыку змянення валютных курсаў для пазычальнікаў", - адзначылі ў ЕБРР.

БНБ-Банк з'яўляецца кліентам ЕБРР з 2011 года і адным з першых у Беларусі пачаў прапаноўваць крэдытаванне ў мясцовай валюце. Новы крэдыт таксама дапаможа забяспечыць ліквіднасць БНБ-Банка і ўмацаваць яго пазіцыі ў якасці вядучага крэдытора МСП.

ЕБРР разлічвае, што ўсе яго інвестыцыі ў бліжэйшыя два гады ў памеры да 21 млрд еўра будуць накіраваны на падтрымку прадпрыемстваў і іх аднаўленне пасля завяршэння пандэміі каранавіруса. Часткай гэтых намаганняў з'яўляецца праграма падтрымання ўстойлівасці, якая распрацавана для існуючых кліентаў і якая прапануе ім тэрміновую падтрымку з папамогай прадастаўлення кароткатэрміновага абаротнага капіталу, забеспячэння ліквіднасці і рэструктурызацыі рызык.

З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвесціраваў амаль 2,9 млрд еўра ў 134 праекты, рэалізаваныя ў розных сектарах эканомікі краіны.