Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Беларусь у студзені-лістападзе 2022 года знізіла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам 2021-га на 5,1 працэнта да $42,409 млрд. Аб гэтым сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $80,153 млрд, што на 6,2 працэнта менш, чым за студзень-лістапад 2021 года. Сальда склалася дадатнае - на ўзроўні $4,665 млрд (у студзені-лістападзе 2021-га сальда таксама было дадатным - $4,002 млрд).
Знешнегандлёвы абарот тавараў знізіўся на 5,2 працэнта да $67,312 млрд. Экспарт тавараў знізіўся на 3,8 працэнта да $34,108 млрд, імпарт - на 6,7 працэнта да $33,204 млрд. Сальда склалася дадатнае - у памеры $903,3 млн (у студзені-лістападзе 2021 года яно было адмоўным і складала $125,3 млн).
Знешнегандлёвы абарот паслуг знізіўся на 10,8 працэнта да $12,841 млрд. Экспарт паслуг знізіўся на 10,4 працэнта да $8,301 млрд, імпарт знізіўся на 11,6 працэнта да $4,539 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае - у памеры $3,762 млрд (у студзені-лістападзе 2021 года дадатнае сальда складала $4,127 млрд).