Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 лютага 2024

Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана праходзіць у Ташкенце

II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана праходзіць у Ташкенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае віцэ-прэм'ер Леанід Заяц. У яе склад таксама ўвайшлі міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ, міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, міністр адукацыі Андрэй Іванец, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, кіраўнікі рэгіёнаў, прадпрыемстваў і вышэйшых навучальных устаноў. Усяго ў форуме прымаюць удзел больш за 150 прадстаўнікоў абласцей і бізнес-супольнасці Беларусі.

Праграмай форуму прадугледжана некалькі секцый. Бакі абмяркуюць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і харчовай прамысловасці, інвестыцыі і прамысловую кааперацыю, развіццё ўзаемадзеяння ў спорце, турызме і ахове здароўя, а таксама маладзёжную палітыку.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана прайшоў у Мінску ў ліпені 2019 года.

БелТА