Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала праводзіць штотыднёвы маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары, паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў інтэрв'ю прафсаюзнай газеце "Беларускі час", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Ва ўсіх раёнах, гарадах мы сочым за дынамікай цэн на сацыяльна значныя тавары. Гэта каля 20 пазіцый - самае важнае і неабходнае кожнаму чалавеку. Мы звярнуліся да ўрада з прапановай устанавіць строгі мараторый на павышэнне цэн на гэту групу тавараў у існуючай сітуацыі", - сказаў Міхаіл Орда.
Урад ужо прыняў пэўныя меры, дадаў старшыня ФПБ. Устаноўлены парог росту цэн - не больш як 0,5 працэнта ў месяц. "Мы накіравалі зварот гандлёвым сеткам, каб усе гандлёвыя надбаўкі, бонусы на гэтыя тавары былі замарожаны. Далей будзем глядзець, як развіваецца сітуацыя", - адзначыў ён.
Прафсаюзныя арганізацыі таксама нацэлены праводзіць сумесна з наймальнікамі работу па захаванні працоўных калектываў.