Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў студзені 2021 года ў параўнанні са снежнем 2020-га склаў 101,1 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, залежныя ад уплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у студзені ў параўнанні са снежнем склаў 101 працэнт.
Цэны на харчовыя тавары ў студзені выраслі на 1,5 працэнта ў параўнанні са снежнем, на нехарчовыя - на 1,3 працэнта. Паслугі ў студзені ў параўнанні са снежнем падаражэлі на 0,3 працэнта.