Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Яравы рапс у Беларусі ўбраны з 33,5 тыс. га, што складае 79,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 30 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны з 2,06 млн га, што складае каля 97 працэнтаў запланаванай плошчы. Намалочана 6,323 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,6 млн т збожжа, далей ідуць Брэсцкая вобласць - каля 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1,1 млн т, у Магілёўскай намалочана 853,7 тыс. т, Гомельскай - 781,6 тыс. т, Віцебскай - 774,6 тыс. т.
Дзяржзаказ па збожжы выкананы на 91,8 працэнта, пастаўлена 762,7 тыс. т.