Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У 2025 годзе арганізацыі тарфяной галіны краіны плануюць здабыць каля 2 млн т торфу. Столькі ж торфу было здабыта ў рэспубліцы ў бягучым годзе, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.
У ліку іншых задач у тарфяной галіне на будучы год абазначаны вытворчасць больш як 1 млн т брыкетаў і тарфяной сушанкі, каля 100 тыс. т верхавога торфу, пажыўных і покрыўных грунтоў.
Акрамя таго, як удакладнілі ў прэс-службе Мінэнерга, у 2025 годзе плануецца завяршыць работы па будаўніцтве цэха па кіпаванні торфу на торфазаводзе "Туршоўка", пачаць рэалізацыю пілотных праектаў па замене паравой трубчастай сушылкі на "ТБЗ Дзітва" і пнеўмагазавай сушылкі ў філіяле "Бярозаўскае" прадпрыемства "Брэстаблгаз", а таксама пачаць будаўніцтва вытворчай кацельні на торфапрадпрыемстве "Дняпроўскае".
У міністэрстве адзначылі: у наступным годзе павінны быць завершаны работы па мадэрнізацыі кацельні з устаноўкай котлаагрэгата з перадтопкам на торфабрыкетным заводзе "Старобінскі", у планах завяршыць і рэалізацыю праекта па будаўніцтве гісторыка-адукацыйнага цэнтра тарфяной прамысловасці на базе торфабрыкетнага завода "Усяж".