Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Міністэрства культуры аб'явіла конкурс на лепшы сімвал (лагатып) "Год міру і стварэння", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ведамства.
Арганізатары конкурсу вызначаць лепшы сімвал (лагатып) - графічны стылізаваны вобраз, сімвал фірменнага стылю, што адлюстроўвае канцэпцыю правядзення Года міру і стварэння, якім аб'яўлены ў Беларусі 2023-і.
Паўдзельнічаць могуць грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі.
Канкурсантам неабходна прадставіць заяўку на ўдзел, конкурсную работу ў электронным выглядзе, а таксама кароткую тлумачальную запіску ў свабоднай форме з апісаннем прадстаўленай конкурснай работы.
Конкурсныя матэрыялы падаюцца ў Міністэрства культуры на электронную пошту uprofart@gmail.com з паметкай "На конкурс на лепшы сімвал (лагатып) "Год міру і стварэння" не пазней за 20 красавіка.