Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад, ветэранаў органаў дзяржаўнай бяспекі з прафесійным святам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Знаходзячыся на варце суверэнных інтарэсаў Радзімы, на пярэднім рубяжы процідзеяння выклікам і пагрозам нацыянальнай бяспецы, аберагаючы стабільнасць у грамадстве, вы служыце галоўным мэтам развіцця сучаснай незалежнай Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы высокай адказнасці, выключнай кампетэнтнасці і асабістай бездакорнасці, сваімі поспехамі дастойна прадаўжаеце слаўныя традыцыі многіх пакаленняў супрацоўнікаў адной з самых уплывовых і эфектыўных спецслужбаў у гісторыі".
Кіраўнік дзяржавы адрасаваў словы асаблівай удзячнасці ветэранам, якія, прайшоўшы самыя цяжкія выпрабаванні, унеслі неацэнны ўклад у захаванне міру на беларускай зямлі, увасабляюць прыклад мужнасці, адвагі і самаадданасці Айчыне.
Прэзідэнт пажадаў кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам органаў дзяржаўнай бяспекі моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў у службе.-0-