Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю захоўвае цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ нумар 83 ад 28 снежня 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.
Пастановай МАРГ у I квартале 2021 года ўводзіцца цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары на 90 дзён шляхам устанаўлення абмежаванняў. Вытворцам - гранічнага максімальнага нарматыву рэнтабельнасці ў памеры фактычнага ўзроўню рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі за студзень-лістапад 2020 года (па плодаагародніннай прадукцыі - у цэлым за 2019 год) або не больш за 10 працэнтаў. Аптоваму і рознічнаму гандлю - гранічных максімальных аптовых надбавак, гандлёвых надбавак (з улікам аптовай надбаўкі).
Пры гэтым сталі больш строгімі падыходы да рэгулявання адпускных цэн імпарцёраў: устаноўлены гранічныя максімальныя надбаўкі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.