Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
17 красавіка 2020

Мінфін Беларусі не чакае негатыўнага развіцця сітуацыі з выкананнем бюджэту з-за каранавіруса

Мінфін Беларусі не чакае негатыўнага развіцця сітуацыі з выкананнем бюджэту з-за каранавіруса. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у парламенце міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Ермаловіч падкрэсліў, што неабходнасці ў экстранных змяненнях у бюджэт для забеспячэння барацьбы з COVID-19 няма. "У нас дастаткова рэсурсаў для штатнага выканання бюджэту, - сказаў міністр. - Якога-небудзь негатыўнага развіцця сітуацыі з выкананнем бюджэту мы не чакаем ні ў бліжэйшай перспектыве, ні ў больш доўгатэрміновай".

Калі ўзнікнуць недапаступленні ў бюджэт, то яны будуць у поўным аб'ёме кампенсаваны сродкамі, якія Мінфін захоўвае на сваіх рахунках у Нацыянальным банку, дадаў міністр.

"Перагляд параметраў усё роўна будзе адбывацца. Спатрэбіліся і будуць патрабавацца дадатковыя сродкі для ўстаноў аховы здароўя. Мы праводзім работу па абмежаванні непершачарговых расходаў", - адзначыў Максім Ермаловіч.

Што датычыцца выканання бюджэту за першы квартал, то істотных адхіленняў ад запланаваных параметраў не адбылося.