Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргей Лукашэвіч напярэдадні правёў сустрэчу з губернатарам бразільскага штата Сеара Элману дэ Фрэйтасам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
На сустрэчы абмеркаваны перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў у Бразіліі, у тым ліку малой трактарнай тэхнікі, арыентаванай на сямейныя фермерскія гаспадаркі.
"Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці міністра аграрнага развіцця і сямейнай сельскай гаспадаркі Бразіліі Паўлу Тэйшэйра падпісана дарожная карта праекта па стварэнні сумесных зборачных вытворчасцей", - праінфармавалі ў МЗС.