Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Пагадненне аб адмене віз паміж Беларуссю і Калумбіяй для ўладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў можа быць падпісана ў бліжэйшы час. Аб гэтым сёння ў час адкрыцця міжнароднага анлайн-курса паведаміў пасол Беларусі ў Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме Мікалай Аўсянка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасол праінфармаваў, што ідзе работа над праектам двухбаковага пагаднення аб адмене віз паміж Беларуссю і Калумбіяй па агульнаграмадзянскіх пашпартах. "Гэта адзін з галоўных напрамкаў. У бліжэйшы час, спадзяёмся, зможам выйсці на этап падпісання гэтага пагаднення", - сказаў Мікалай Аўсянка.
Ён дадаў, што застаўся літаральна адзін элемент, які беларускім дыпламатам неабходна ўзгадніць з калегамі з МЗС Калумбіі. "Спадзяёмся, што пытанне адмены віз - гэта пытанне бліжэйшага часу", - адзначыў Мікалай Аўсянка.
Як расказаў дыпламат, у Беларусі і Калумбіі ёсць добрыя перспектывы для пашырэння супрацоўніцтва ў прыборабудаванні, нафтавай і хімічнай прамысловасці, фармацэўтыцы, транспарце і лагістыцы. Калумбія для Беларусі - гэта дзверы ў Лацінскую Амерыку, у прыватнасці ў Ціхаакіянскі альянс. Мікалай Аўсянка выказаў удзячнасць за садзейнічанне Багаты ў атрыманні Беларуссю статусу наглядальніка ў гэтым аб'яднанні.