Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Прадпрыемствы "Беллегпрама" маюць намер развіваць супрацоўніцтва з Ніжнім Ноўгарадам, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна Марына Васькевіч.
Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Надзеяй Лазарэвіч наведвае Ніжні Ноўгарад.
Дэлегаты сустрэліся з кіраўніком Ніжняга Ноўгарада Юрыем Шалабаевым у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 801-й гадавіны з дня заснавання горада.
Як адзначылі ў прэс-службе, у Ніжнім Ноўгарадзе адкрываюцца новыя перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва прадпрыемстваў Беларусі і расійскага рэгіёна. Так, напрыклад, дасягнута дамоўленасць аб заключэнні кантракта паміж ААТ "Белфа" і ГМ "Горад Горкі" на пастаўку штучнага футра, а салігорская "Купалінка" плануе адкрыць фірменны магазін у адным з гандлёвых цэнтраў горада".