Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 лістапада 2019

Праект бюджэту на 2020 год прыняты ў першым чытанні

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2020 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект бюджэту на 2020 год сфарміраваны зыходзячы з базавага сцэнарыя эканамічнага развіцця. Ён прадугледжвае тэмп росту ВУП 101,9 працэнта, сярэднегадавой інфляцыі 105 працэнтаў, стаўку рэфінансавання на ўзроўні 9,5 працэнта, цану на нафту маркі URALS - $60 за бараль, перапрацоўку імпартнай нафты з Расіі ў аб'ёме 18 млн т, праінфармаваў, прадстаўляючы законапраект дэпутатам, першы намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў.

Даходы бюджэту на будучы год сфарміраваны ў суме Br24,4 млрд. У намінальным выражэнні яны прырастуць да ўзроўню 2019 года на 0,3 працэнта. "Даходная база разлічана ва ўмовах нарастання ўплыву падатковага манеўру, што рэалізуецца ў Расіі. Агульны аб'ём страт даходаў бюджэту ў 2020 годзе ацэньваецца ў памеры Br1,9 млрд", - сказаў Юрый Селіверстаў.

Расходы прадугледжаны ў суме Br25,4 млрд, або 111,4 працэнта да чаканага выканання 2019 года.

Такім чынам, праект бюджэту сфарміраваны з дэфіцытам у памеры Br995,1 млн.

Як паведамлялася, на зарплаты ў бюджэтным сектары ў 2020 годзе плануецца дадаткова накіраваць каля Br1,8 млрд. Аб'ём сродкаў у суме каля Br15 млрд па базавым сцэнарыі развіцця эканомікі дасць магчымасць забяспечыць суадносіны зарплаты бюджэтнікаў і зарплаты па эканоміцы ў цэлым на ўзроўні 80 працэнтаў, выканаць узгодненыя ўрадам графікі павышэння заработнай платы педагагічных і медыцынскіх работнікаў.

Усяго ў структуры кансалідаванага бюджэту расходы на аплату працы складуць больш за трэць ад агульнага аб'ёму (з улікам адлічэнняў на сацыяльнае страхаванне).

Акрамя таго, дадатковыя сродкі спатрэбяцца для падтрымкі пенсійных выплат не ніжэйшых за 40 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы. Грошы мяркуецца поўнасцю прадугледзець у расходнай частцы бюджэту.

У цэлым у 2020 годзе ў ФСАН у выглядзе субвенцый плануецца накіраваць каля Br2 млрд.

У праекце бюджэту прадугледжаны таксама сродкі на прадаўжэнне фінансавання сямейнага капіталу на сярэднетэрміновы перыяд (каля Br350 млн), на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, у сувязі са святкаваннем 75-годдзя Перамогі (Br18 млн, падтрымку атрымаюць каля 22 тыс. чалавек). Расходы на сацыяльную сферу павялічацца не менш як на 11 працэнтаў.

Прадугледжаны і пэўныя навацыі ў жыллёвым будаўніцтве. У прыватнасці, у рэспубліканскім бюджэце будзе істотна (у 3,5 раза) павялічаны аб'ём мэтавых субвенцый на будаўніцтва аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў жылой забудове. Будаўніцтва энергетычнай інфраструктуры будзе ажыццяўляцца на прынцыпах раўнадолевага ўдзелу (50 працэнтаў - рэспубліканскі бюджэт, 50 працэнтаў - уласныя сродкі арганізацый Мінэнерга). Практычна ў два разы (да Br222 млн) павялічацца выплаты адрасных субсідый грамадзянам па крэдытах, выдадзеных па ўказе нумар 240.

Што датычыцца міжбюджэтных адносін, то бюджэтная палітыка арыентавана на стварэнне ў рэгіёнах роўных умоў для жыцця. Абласцям будзе аказана істотная падтрымка: амаль на трэць (да Br5,3 млрд) узрасце памер сродкаў, што перадаюцца ў мясцовыя бюджэты з рэспубліканскага.

Капітальныя расходы будуць абмежаваны. Фінансаванне дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы за кошт бюджэту прадугледжваецца захаваць у аб'ёмах бягучага года. Прапануецца больш актыўна задзейнічаць знешнія дзяржаўныя пазыкі.

НАВIНЫ БЕЛАРУСI