Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 красавіка 2021

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі больш як на 25 працэнтах плошчаў

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 25,8 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 6 красавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 191,2 тыс. га. У Брэсцкай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 67,4 працэнта плошчаў, у Гродзенскай - на 36,9 працэнта. У Гомельскай вобласці сяўба праведзена на 36,8 працэнта плошчаў, Мінскай - на 18,1 працэнта, Магілёўскай - 5,75 працэнта, Віцебскай - 1,44 працэнта.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 397,6 тыс. га (53,6 працэнта плана). У гэтым годзе названыя культуры будуць размешчаны на плошчы 742,1 тыс. га.

БелТА