Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) пасеялі ў Беларусі на 36,8 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 30 сакавіка, сяўбу ранніх яравых у краіне правялі на плошчы 319,2 тыс. га. Найбольш хуткімі тэмпамі работы традыцыйна ідуць у паўднёвых рэгіёнах: у Гомельскай вобласці гэтыя культуры пасеялі на 91,8 працэнта плошчаў, Брэсцкай - на 85,1 працэнта. У Гродзенскай вобласці сяўба праведзена на 41,9 працэнта плошчаў, Мінскай - на 26,8 працэнта, Магілёўскай - 26,9 працэнта, Віцебскай - 2,6 працэнта.
Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 546,9 тыс. га (63,1 працэнта плана). У гэтым годзе такія культуры будуць размешчаны на плошчы 866,6 тыс. га.