Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
15 студзеня 2024

Рэгіёны Беларусі знаёмяць расіян са сваім патэнцыялам на форуме ў Маскве

У беларускім павільёне на ВДНГ у Маскве праходзяць дні Брэсцкай вобласці. Гэты рэгіён стаў першым, які падрыхтаваў маштабную экспазіцыю ў рамках форуму "Расія".

Да канца студзеня масквічы і госці расійскай сталіцы змогуць па-новаму адкрыць для сябе Брэстчыну: больш падрабязна даведацца пра гісторыю Брэсцкай крэпасці, пра ўнікальную флору і фаўну Белавежскай пушчы, а таксама пра навуковы і прамысловы патэнцыял рэгіёна. Затым эстафету прыме Віцебская вобласць. Да 3 ліпеня прэзентацыі правядуць усе рэгіёны Беларусі.

Дарэчы, беларускі павільён на ВДНГ вельмі папулярны ў расіян. Нават пастаўлены рэкорд наведвальнасці - летась тут пабывалі 1 млн 200 тыс. чалавек.

tvr.by