Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 ліпеня 2023

Рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг уводзіцца ў Беларусі

Рэгуляванне тарыфаў на ўсе віды стаматалагічных паслуг уводзіцца ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 442 ад 6 ліпеня 2023 года, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначаецца, рэгуляванне тарыфаў уводзіцца для павышэння даступнасці платных стаматалагічных паслуг для насельніцтва.

Цяпер Міністэрства аховы здароўя актуалізуе нормы часу і нормы расходу матэрыялаў на платныя медыцынскія паслугі па стаматалогіі, а таксама разлічвае гранічныя максімальныя тарыфы на гэтыя паслугі.

У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя паведамілі, што цяпер пад цэнавае рэгуляванне падпадаюць артапедычныя і зубатэхнічныя стаматалагічныя паслугі. Рэгуляванне на сёння не распаўсюджваецца на тэрапеўтычныя, хірургічныя, артадантычныя стаматалагічныя паслугі.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 лістапада 2023 года.

БелТА