Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Рознічны тавараабарот у 2020 годзе склаў Br53,1 млрд, або 101,8 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Аптовы тавараабарот у 2020-м склаўся на ўзроўні Br99 млрд, або ў супастаўных цэнах 95,8 працэнта да папярэдняга года.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва ў 2020 годзе склаў Br15,4 супраць Br14,4 у 2019-м.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 91,7 працэнта рознічнага тавараабароту краіны, склаў Br48,7 млрд, або 103,3 працэнта ў супастаўных цэнах да 2019 года.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў 2020 годзе склаўся на ўзроўні Br2,5 млрд, або 80 працэнтаў у супастаўных цэнах да папярэдняга года.