Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае ноччу
Глыбокае ноччу
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12 кастрычніка 2020

Сельгасарганізацыі Беларусі ўбралі бульбу больш як з 80 працэнтаў плошчаў

Сельгасарганізацыі Беларусі ўбралі бульбу з 21,3 тыс. га, што складае 84,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 10 кастрычніка, накапана 610,5 тыс. т бульбы (ураджайнасць 285,6 ц/га). Цукровыя буракі ўбраны з 32,3 тыс. га, што складае 39,2 працэнта ўборачнай плошчы. Сабрана 1,454 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 450,9 тыс. га. Цукрыстасць буракоў складае 15,99 працэнта. Што датычыцца агародніны, беларускія аграрыі правялі ўборачныя работы на 4,05 тыс. га (67,5 працэнта да плана), сабрана 81,4 тыс. т пры ўраджайнасці 201,2 ц/га.

Кукурузу ўбралі з 743,6 тыс. га (61 працэнт ад запланаванай плошчы). На сілас і зялёны корм убрана 714,2 тыс. га (71 працэнт плана), сабрана 17,185 млн т зялёнай масы пры ўраджайнасці 240,6 ц/га. Уборка кукурузы на зерне таксама прадаўжаецца: работы праведзены на 29,3 тыс. га (13,7 працэнта плана), намалочана 190,3 тыс. т.

Усяго па краіне намалочана 8,247 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,1 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,7 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі больш за 2 млн т збожжа, Гродзенскай - практычна 1,6 млн т, Брэсцкай - 1,4 млн т, Магілёўскай - звыш 1,1 млн т, Віцебскай - больш за 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т.

Ільнотраста паднята з 45,7 тыс. га, што складае 96,1 працэнта ад уборачнай плошчы. Нарыхтавана 146,8 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 36,5 ц/га (у 2019 годзе на аналагічную дату было 31,8 ц/га).

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 863,6 тыс.т сена (85,5 працэнта ад плана), 13,364 млн т сенажу (106,1 працэнта) і 14,748 млн т сіласу (76,9 працэнта). Усяго ў бягучым годзк плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 87,8 працэнта ад плана.