Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Набярэжная возера Кагальнае
Набярэжная возера Кагальнае
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
5 сакавіка 2024

Сезон вясенняй пасадкі лесу стартаваў у Беларусі

Сезон вясенняй пасадкі лесу стартаваў у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

За першыя веснавыя дні лесаводы паспелі ўжо стварыць каля 400 га новых лясных культур. Усяго ў бягучым годзе за кошт сяўбы і пасадкі плануецца стварыць не менш за 20,6 тыс. га новых лясоў.

Традыцыйна асноўныя работы будуць выкананы вясной. У трох абласцях краіны - Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай - пачалі ўжо стварэнне новых лясных культур. У лідарах пакуль Брэсцкая вобласць.

Пры стварэнні новых лясоў асаблівая ўвага ўдзяляецца ўчасткам, што пацярпелі ў выніку дрэннага надвор'я (бураломы, снегаломы). У адпаведнасці з даручэннямі ўрада да 1 чэрвеня на ўсіх бураломных участках павінна быць праведзена лесааднаўленне і лесаразвядзенне.

У Мінлясгасе адзначылі, што паралельна ў лясгасах галіны вядуцца работы па дапаўненні лясных культур. У планах на бягучы год - дапоўніць пасадкі на плошчы амаль 60 тыс. га. У тым ліку вясной плануецца выканаць работы на плошчы амаль 23 тыс. га.

Перад лесааднаўленчымі работамі лясгасамі была праведзена кампанія па апрацоўцы глебы. Так, восенню мінулага года работы былі выкананы на плошчы амаль 16,3 тыс. га, вясной запланаваны да апрацоўкі яшчэ 4,4 тыс. га.

Традыцыйна вясной па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі праходзіць акцыя "Тыдзень лесу". У рамках кампаніі прыняць удзел у аднаўленні лесу можа кожны жадаючы. Падрабязная інфармацыя пра тэрміны правядзення акцыі ў хуткім часе будзе апублікавана на сайце ведамства.

БелТА