Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Панарама
Панарама
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
23 красавіка 2021

Сяўба ранніх яравых культур завершана ў чатырох абласцях Беларусі

Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 91,3 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 22 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 673,1 тыс. га. У Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ранніх яравых завершана. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 80 працэнтах плошчаў, а Віцебскай - на 57,8 працэнта.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 740,3 тыс. га (100,4 працэнта плана). У бягучым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 737,1 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну - работы ўжо выкананы на плошчы 21,5 тыс. га, або 43,3 працэнта плана.

БелТА