Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Сума выплачаных рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій падаткаў за 9 месяцаў вырасла больш як у 1,5 раза. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра па падатках і зборах Беларусі Ігар Клепча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У бягучым годзе павялічылася колькасць рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. Іх колькасць ужо перавысіла 1 тыс. Сума выплачаных імі падаткаў павялічылася больш як у 1,5 раза і за 9 месяцаў склала Br540 млн. Гэта каля 2,3 працэнта ад даходаў бюджэту, кантралюемых падатковымі органамі", - сказаў Ігар Клепча.
Паводле яго слоў, падатковая служба сёння фарміруе практычна 70 працэнтаў дзяржаўнага бюджэту, у тым ліку каля 50 працэнтаў рэспубліканскага і ў поўным аб'ёме мясцовыя бюджэты. "За 9 месяцаў больш як палавіна паступленняў, кантралюемых падатковымі органамі, сфарміраваны за кошт арганізацый недзяржаўнага сектара эканомікі. Па ўсіх катэгорыях суб'ектаў гаспадарання назіраецца рост у параўнанні з узроўнем мінулага года. Калі разглядаць структуру плацельшчыкаў падаткаў у разрэзе маштабу бізнесу, больш за 80 працэнтаў належаць да суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу. Імі забяспечваецца 35 працэнтаў даходаў бюджэту", - праінфармаваў першы намеснік міністра.
Паводле яго слоў, найбольш прывабным рэжымам на працягу доўгага часу з'яўляецца спрошчаная сістэма падаткаабкладання. Амаль 60 працэнтаў суб'ектаў гаспадарання прымяняюць гэты рэжым. За 9 месяцаў ад названай катэгорыі плацельшчыкаў паступіла каля 5 працэнтаў даходаў бюджэту, кантралюемых падатковымі органамі.
"За апошнія гады падатковай службай выбудавана эфектыўная сістэма збору падаткаў у бюджэт усіх узроўняў. Як вынік, вырасла доля плацяжоў, выплачаных у добраахвотным парадку. У бягучым годзе яна складае практычна 98,8 працэнта - гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за апошнія 10 гадоў. У сваю чаргу запазычанасць па падатках і зборах дзеючых суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб адносна планавых даходаў бюджэту на працягу шэрага гадоў не перавышае 0,5 працэнта", - рэзюмаваў Ігар Клепча.