Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі цукровыя буракі пасеялі на 82,9 працэнта плошчы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Яравыя культуры пасеяны на 960,2 тыс. га - 40,6 працэнта ад плана. Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) пасеяны на 548,8 тыс. га, што складае 89,1 працэнта да плана.
Яравы рапс пасеялі на плошчы 16,3 тыс. га, што складае 26,5 працэнта ад запланаваных аб'ёмаў, а цукровыя буракі - на 85,6 тыс. га (82,9 працэнта). Кукурузу пасеялі на плошчы 146,7 тыс. га, што складае 12 працэнтаў ад плана. Бульбу пасадзілі на 1,92 тыс. га, або 11,5 працэнта ад запланаванага, а агароднінныя культуры - на 1,42 тыс. га (28,4 працэнта).
Аднагадовыя травы пасеяны на 113 тыс. га плошчы (51,4 працэнта ад плана). Пасеяна лёну на 31,5 тыс. га (63,5 працэнта).