Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 17 мая 2021 года нумар 10 зацверджана інструкцыя, якой вызначаны парадак стварэння, вядзення (эксплуатацыі і абнаўлення) зямельна-інфармацыйнай сістэмы Беларусі (ЗІС), давядзення да зацікаўленых звестак, размешчаных у базе даных ЗІС. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Заказчыкам работ па стварэнні і вядзенні зямельна-інфармацыйнай сістэмы з'яўляецца Дзяржкаммаёмасць.
Вынікам выканання работ па стварэнні, вядзенні сістэмы будуць : база даных ЗІС, эксплікацыі зямель, зводныя эксплікацыі зямель, слаі "Глебы", абноўленыя на падставе звестак глебавага абследавання зямель і абноўленых БД ЗІС.
Інфармацыя, размешчаная ў базе даных ЗІС, будзе прадастаўляцца зацікаўленым асобам праз геапартал https://gismap.by.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.