Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
22 чэрвеня 2023

У Беларусі летам плануецца аздаравіць больш за 377 тыс. дзяцей

У Беларусі летам плануецца аздаравіць больш за 377 тыс. дзяцей, паведаміў журналістам намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Будзе задзейнічана каля 6 тыс. лагераў, у тым ліку 4,5 тыс. лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей, 1,5 тыс. - з кругласутачным знаходжаннем. У бягучым годзе ў другім тыпе лагераў пройдуць аздараўленне больш за 155 тыс. дзяцей, гэтаму пытанню ўдзяляецца асаблівая ўвага. Укладзены значныя сродкі ў захаванне і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы - у мінулым годзе Br18 млн, у бягучым годзе Br20 млн.

Прыярытэтным напрамкам будзе аздараўленне дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў.

Акцэнт будзе зроблены на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей, запланаваны адпаведныя мерапрыемствы. Плануецца павялічыць колькасць дзяцей, якія пройдуць аздараўленне ў лагерах абаронна-спартыўнага і ваенна-патрыятычнага профілю.

БелТА