Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
17 лістапада 2023

У Беларусі накапана больш за 4,9 млн тон цукровых буракоў

У Беларусі цукровыя буракі ўбраны на 100,4 тыс. га, усяго іх накапана 4907,4 тыс. т з ураджайнасцю 488,8 ц/га. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 16 лістапада ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалочана 9465,3 тыс.т збожжа з улікам рапсу.

Кукуруза на зерне ўбрана на 245,0 тыс. га плошчаў, намалочана 2032,0 тыс. т з ураджайнасцю 97,4 ц/га. Сабрана зялёнай масы 22862,1 тыс. т.

Агародніна ўбрана на 5,74 тыс. га плошчаў, усяго яе сабрана 182,2 тыс. т з ураджайнасцю 317,4 ц/га.

Травяных кармоў нарыхтавана 9273,5 тыс. т, 95,9 працэнта да плана.

БелТА