Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі намалацілі 5386,9 тыс. т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 14 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) убраны з 1317 тыс. га, або 68,7 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 4461,5 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц/га.
Азімы рапс на зерне ўбраны з 325,9 тыс. га (99,4 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 925,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,4 ц/га.
Лён выцераблены на 36,4 тыс. га, што складае 83,4 працэнта ўборачнай плошчы. Паднята льнотрасты на 5,17 тыс. га (11,8 працэнта да ўборачнай плошчы).