Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі намалочана 7,7 млн тон збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 27 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7708,4 тыс. т, з іх 6668,6 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 1039,7 тыс. т рапсу.
Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 36,9 тыс. га плошчы, а намалочана 285,5 тыс. т зерня кукурузы з ураджайнасцю 77,3 ц/га.
Сабрана зялёнай масы кукурузы 13 213,6 тыс. т.
Завяршаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 46 тыс. т з ураджайнасцю 14,6 ц/га, а проса - 18,9 тыс. т з ураджайнасцю 19,3 ц/га.
Нарыхтавана льнотрасты 115,2 тыс.т.
Сельгасарганізацыі ўбіраюць бульбу: накапана 412,6 тыс. т з ураджайнасцю 351,8 ц/га.
Таксама вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 1181,9 тыс. т з ураджайнасцю 449,2 ц/га.