Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі намалочана больш за 1 млн т збожжа з улікам рапсу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.
Паводле даных на 12 ліпеня ў краіне ўбрана ранніх збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) 253,3 тыс. га (12,2 працэнта да плана), намалочана 856,2 тыс. т зерня каласавых пры сярэдняй ураджайнасці 33,8 ц/га. Азімы ячмень убраны амаль з 83 працэнтаў плошчы, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях яго ўборка набліжаецца да завяршэння.
Азімы рапс убраны з 34,2 працэнта плошчы, намалочана 304,7 тыс. т.
Ільнасеяльныя арганізацыі краіны вядуць уборку лёну-даўгунцу. Ён выцераблены на 9,3 тыс. га (20,7 працэнта плошчы, што падлягае ўборцы).