Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі нарыхтавалі 402,7 тыс. т сенажу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 25 мая, травы першага ўкосу скошаны на 115,1 тыс. га, што складае 8,65 працэнта запланаваных плошчаў. Нарыхтавана 2 тыс. т сена (0,21 працэнта), 402,7 тыс. т сенажу (2,94 працэнта) і 118,6 тыс. т сіласу (0,62 працэнта). Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,6 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, на гэты час нарыхтавана 1,41 працэнта.
Падсеў шматгадовых траў выкананы на 237,8 тыс. га (73,6 працэнта плана).