Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі пачалася ўборка грэчкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 23 жніўня, грэчка ўбрана з 0,15 тыс. га, што складае 0,49 працэнта ад плана.
У цэлым збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны з 2,032 млн га, што складае 95,8 працэнта запланаванай плошчы. Намалочана 6,204 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,5 млн т збожжа, далей ідуць Брэсцкая вобласць - каля 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1 млн т, у Магілёўскай намалочана 846,6 тыс. т, у Гомельскай - 774 тыс. т, у Віцебскай - 758,4 тыс. т.
Дзяржзаказ па збожжы выкананы на 86,2 працэнта, пастаўлена 716,8 тыс. т.