Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі пачалі ўборку крупяных культур. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
На 29 жніўня сабрана 95,5 працэнта культур, што падлягаюць уборцы: 97 працэнтаў збожжавых каласавых і зернебабовых культур і 90 працэнтаў рапсу. Усяго намалочана збожжа з улікам рапсу 6955 тыс.т, з іх 6015 тыс.т збожжавых каласавых і зернебабовых культур і амаль 940 тыс.т рапсу.
Гаспадаркі краіны пачалі ўборку крупяных культур: грэчкі намалочана каля 4 тыс.т, проса - больш за 4 тыс.т.
Усе рэгіёны завяршылі сяўбу азімага рапсу на зерне і скончылі церабленне лёну. Прадаўжаюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана каля 52 тыс.т.
Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 63 працэнты да скошанай плошчы. Праведзена лушчэнне ржышча на 15 працэнтаў да ўбранай плошчы.
Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу. Ураджайнасць амаль 369 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 1081 тыс.т.