Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Масавую забарону на наведванне лясоў у Беларусі пачынаюць здымаць, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Цалкам знята забарона ў Мінскай вобласці, на Брэстчыне толькі ў чатырох раёнах абмежавана наведванне лясных масіваў. Забароны і абмежаванні пакуль дзейнічаюць у дзевяці раёнах Гродзенскай вобласці. Да гэтага часу застаецца даволі высокая пажаранебяспечная абстаноўка ў Магілёўскай вобласці (у 17 раёнах наведванні лясоў забаронены або абмежаваны), Гомельскай (18), а ў Віцебскай вобласці па-ранейшаму "зялёным" на карце забарон і абмежаванняў на наведванне застаецца толькі Браслаўскі раён.