Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42

Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30

Глыбокае – вішнёвая сталіца
Глыбокае – вішнёвая сталіца
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
8 кастрычніка 2020

У Беларусі плануюць стварыць нацыянальны геапартал прасторавых даных

Нацыянальны геапартал прасторавых даных плануюць стварыць у Беларусі, паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч у час наведвання Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, дзе былі прэзентаваны электронныя рэсурсы і сістэмы арганізацый Дзяржкаммаёмасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца зямельна-інфармацыйнага партала, то мы ад яго паступова будзем рухацца да нацыянальнага геапартала прасторавых даных. Гэта значыць будзе распрацавана адзіная праграма, пры гэтым карыстальнік зможа выбіраць сабе неабходныя даныя, яны будуць выдавацца ў анлайн-рэжыме. Адпаведна гэта дасць магчымасць аўтаматызаваць многія працэсы", - адзначыў Дзмітрый Матусевіч.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці да 1 снежня поўнасцю перавядзе ў лічбавы фармат адрасную сістэму краіны. З 1 студзеня пачне працаваць Беларуская інтэграваная сэрвісна-разліковая сістэма, якая прадугледжвае ўкараненне ID-картак. Пасля перавядзення ў лічбавы фармат адраснай сістэмы ID-картка будзе адкрываць доступ да даных аб прапісцы чалавека.

Паводле слоў Дзмітрыя Матусевіча, інтэграцыя ўласных напрацовак ва ўсе сферы эканомікі застаецца адной з галоўных задач для Дзяржкаммаёмасці. Напрыклад, у Беларусі ўжо алічбаваны ўсе лясы. З Мінсельгасхарчам арганізацыі Дзяржкаммаёмасці працуюць у галіне дакладнага земляробства. "Тут гаварылася аб дакладным земляробстве, беспілотным транспарце, зразумела, для гэтага патрэбна геадэзічная аснова і напрацоўкі беларускай навігацыйнай карты", - растлумачыў ён.

"Дзяржаўны камітэт па маёмасці паказаў сябе добрай дзяржаўнай ІТ-кампаніяй, у прыватнасці Нацыянальнае кадастравае агенцтва і "Белдзіпразем", - сказаў Дзмітрый Матусевіч.