Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Сёння згодна з планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны па прызначэнні ў 2020/2021 вучэбным годзе пройдзе сумесная падрыхтоўка родаў войскаў і спецыяльных войскаў ВПС і войскаў ППА пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі ППА. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Тэма - "Вядзенне сумесных дзеянняў падраздзяленняў авіяцыйных, зенітных ракетных, радыётэхнічных воінскіх часцей, а таксама радыёэлектроннай барацьбы ў ходзе выканання задач па прызначэнні". Будуць апрабаваны новыя прыёмы і спосабы прымянення падраздзяленняў у адпаведнасці з патрабаваннямі да вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах.
Сумесная падрыхтоўка дасць магчымасць удасканаліць навыкі асабовага складу ў вядзенні баявой работы і дасягнуць зладжанасці дзеянняў родаў войскаў ВПС і войскаў ППА пры выкананні задач па прызначэнні. На практыцы будзе адпрацавана прымяненне новых і мадэрнізаваных узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі ва ўмовах актыўных перашкод пры барацьбе з высокадакладнымі сродкамі паражэння і ўдарнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
Вопыт, атрыманы асабовым складам, будзе выкарыстаны ў час сумеснага аператыўнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021".
З 13 па 15 студзеня арганізаваны рух калон ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да месцаў выканання вучэбна-баявых задач сумеснай падрыхтоўкі і назад, у пункты пастаяннай дыслакацыі.