Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка падпісаў указ нумар 127 "Аб пакрыцці расходаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент прыняты ў мэтах стымулявання насельніцтва да выкарыстання электрычнай энергіі для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы. Гэта датычыцца аднакватэрных жылых дамоў.
У адпаведнасці з указам грамадзянам будзе кампенсавацца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў частка расходаў на правядзенне электразабеспячэння эксплуатуемага жыллёвага фонду для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і гатавання ежы - у памеры 20 працэнтаў ад кошту выкананых работ, але не больш за 40 базавых велічынь.
Для пакрыцця расходаў грамадзянін павінен быць уключаны ў фарміруемыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі спісы. Указам прадугледжана адпаведная адміністрацыйная працэдура і вызначаны пералік дакументаў, якія чалавек павінен прадставіць у мясцовы орган улады.
На працягу трох месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання ўказа ўрадам будзе вызначаны парадак пакрыцця расходаў на электразабеспячэнне.