Адрас райвыканкама:
211800, Віцебская воб., г. Глыбокае, вул. Леніна, 42
Тэлефон прыёмнай:
8 (02156) 2 58 65
Факс: 8 (02156) 2 58 30
У Беларусі стартавала акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
"Для падтрымання якасці навакольнага асяроддзя на належным узроўні Мінпрыроды на пастаяннай аснове праводзіцца комплекс разнапланавых мерапрыемстваў. Так, адной з добрых традыцый стала штогадовае абвяшчэнне прыродаахоўным ведамствам вясенняй акцыі па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні населеных пунктаў. Тэрміны акцыі ў бягучым годзе - з 1 сакавіка па 8 мая", - адзначылі ў прэс-службе.
На сённяшні дзень ва ўсіх рэгіёнах краіны стартавалі мерапрыемствы па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторый, а ў красавіку, калі прагрэецца зямля, у населеных пунктах Беларусі пачнуцца пасадкі маладых дрэў і кустоў, будуць закладзены новыя алеі і паркавыя зоны.
Цяпер у мэтах актывізацыі работ па навядзенні парадку на зямлі сістэмай Мінпрыроды масава праводзяцца кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы. Як расказалі ў ведамстве, асаблівая ўвага ўдзяляецца стану тэрыторый уздоўж чыгункі, палос адводу, прыдарожных палос, прыпыначных пунктаў уздоўж рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог, агульнадаступных тэрыторый населеных пунктаў, садовых таварыстваў, гаражных кааператываў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый, тэрыторый дзяржаўнага ляснога фонду. Ажыццяўляецца праверка выканання схем абыходжання з камунальнымі адходамі, стану кантэйнерных пляцовак, наяўнасці кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў.